Гродзенка спытала ў сацсеткі, у якія ўстановы Гродна можна пайсці з сабакам. Жыхары горада з вопыту назвалі амаль 20 месцаў dog-friendly.
“Гродна, падкажыце кафэ, рэстараны, куды можна прыйсці з маленькім сабачкам. Учора засяліліся госці з сабачкам і задалі гэтае пытанне. Адразу і не змагла адказаць”, – спытала ўладальніца апартаментаў у горадзе. Ёй назвалі месцы.
Выпіць кавы з сабакам
- “Булка”,
- “Soul Coffee” (экс-”Наша Кава”),
- “Справа”,
- “Какао”,
- “Темпл”,
- “Проходная”,
- “Культура”,
- “Тепло”,
- Varka,
- “Джезва”,
- “Крепкий Черный”
- “Крепкий Белый”.
Перакусіць з сабакам
- Pablo
- Boboli,
- PunkRoll,
- “Макаронин”,
- “Барашка”,
- “Чебуречная”.
У некаторых месцах для сабак ёсць асобныя міскі з вадой.
Што кажа закон?
Згодна з Законам № 361-З «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», базава забараняецца прыводзіць або прыносіць жывёл у аб’екты грамадскага харчавання (за выключэннем нестацыянарных аб’ектаў). Але гэта дазваляецца, калі самі ўладальнікі кафэ і рэстаранаў усталююць іншыя правілы і размесцяць інфармацыю пра гэта ў даступным для наведвальнікаў месцы.
Чытайце таксама: Кава Святога Губерта, Радзівілаў і каралёў. Гісторык з Гродна сабраў першы кававы гайд



