Юбілейны Фестываль нацыянальных культур пройдзе ў Гродне 5-6 ліпеня 2026 года. Свята пройдзе 15-ы раз.
Даты свята паведаміў канал “Пул 4 Рэгіён”.
Што чакае гасцей на Фестывалі?
Праграму яшчэ прапрацоўваюць. Канчаткова ўдзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі выберуць толькі ў чэрвені. Дакладна вядома, што тэматыкай юбілейнага фестывалю стане шматканфесійнасць і шматнацыянальнасць Беларусі. Традыцыйна будуць гала-канцэрт, выставы, дэгустацыя нацыянальных кухняў.
Папярэдні фестываль, які прайшоў у 2024 годзе, наведала 220 тыс. чалавек. Таму ў гэтым годзе зону мерапрыемстваў хочуць зрабіць большай. Напрыклад, гандаль хочуць размясціць на вуліцы Ажэшкі.
Чытайце таксама: Гісторыя Фэстывалю культур у Гродне. Як ён змяніўся з 1996 года?
Фестывалю нацыянальных культур у Гродне — 30 гадоў
Фестываль нацыянальных культур праводзяць у Гродне з 1996 года. На яго прыязджаюць прадстаўнікі розных дыяспар, якія жывуць у Беларусі. На нацыянальных падвор’ях яны знаёмяць гасцей са сваёй культурай, кухняй, музыкай, традыцыямі.
У першым фестывалі ў 1996 годзе ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсяго 11 дыяспар. На папярэднім фестывалі ў 2024 годзе паставілі рэкорд — выступалі 35 розных нацыянальнасцей.
У гэтым годзе ў фестывалю падвойны юбілей: 30 гадоў з заснавання і 15-е па ліку свята.
Чытайце таксама: Як прайшоў XIV Фестываль нацыянальных культур у Гродне



