Уладальнікі гродзенскага гастрабара SOHO патлумачылі прычыну патопу ва ўстанове – трубы не вытрымалі маразоў і лопнулі. Непаладкі ўжо ўстаранілі, з 21 студзеня SOHO зноў прымае наведвальнікаў.

Патоп у гастрабары здарыўся 18 студзеня. Паводле відэа, апублікаваным у Instagram установы, вада заліла падлогу ў банкетнай зале і кухні – для наведвальнікаў SOHO зачынілі.

Пасля супрацоўнікі запісалі новае відэа і паведамілі, што “не сядзелі склаўшы рукі і 24 на 7 выціралі, рамантавалі, сушылі”.

Чытайце таксама: У гродзенскай САГ уцяплілі будкі – яны дапамогуць сабакам перажыць маразы