У гродзенскім гастрабары SOHO здарыўся патоп. У нядзелю, 18 студзеня, установу закрылі, каб вырашыць праблему. Пра гэта ўладальнікі паведамілі у сваім Instagram. 

UPD: Праз некалькі дзён пасля патопу ў сацсетках гастрабара з’явілася новае відэа. У ім супрацоўнікі паведамілі, што “не сядзелі склаўшы рукі і 24 на 7 выціралі, чынілі, сушылі”. З 21 студзеня SOHO аднаўляе працу.

Мяркуючы па апублікаваным відэа, вада заліла падлогу ў банкетнай зале і ў кухні. “Цяпер на месцы працуе наша гераічная каманда, ратуючы мэблю і абсталяванне”, — напісалі ў нядзелю ў сацсетках SOHO.

Уладальнікі дадалі, што робяць усё магчымае, каб як мага хутчэй вярнуцца да працы. Аб прычынах патопу не паведамілі.

Пакуль дадатковай інфармацыі аб аднаўленні працы не з’яўлялася.

Чытайце таксама: У Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Сэты крыху падаражэлі

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы