Непаўналетнюю гродзенку абвінавацілі ў вырабе парнаграфіі з выкарыстаннем непаўналетняга з мэтай распаўсюджвання. Ёй пагражала да васьмі гадоў калоніі, але дзякуючы адвакату справу спынілі. Пра гэта ён сам распавёў у сацсетках.
Гродзенку абвінавацілі па ч. 2 арт. 343-1 КК – выраб, захоўванне з мэтай распаўсюджвання і распаўсюджванне, парнаграфічных матэрыялаў заведама непаўналетняга праз інтэрнэт. Ёй пагражала да васьмі гадоў калоніі.
Дзяўчыну дапыталі і ўзялі пад варту. На гэтым этапе прыйшоў адвакат. Пасля вывучэння справы ён прыйшоў да высновы, што складу злачынства няма. Дзяўчыну дапыталі паўторна – яна дала іншыя паказанні. Нюансаў справы адвакат не раскрывае.
Ён заявіў аб перакваліфікацыі крымінальнай справы, а пасля – аб спыненні. Справу сапраўды спынілі, непаўналетнюю не прыцягвалі да адказнасці.
Чытайце таксама: Строитель из Гродно чуть не попал в тюрьму за порно в ВК


