З 29 студзеня па 15 лютага ў Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Да ўдзелу далучацца кавярні горада, якія прапануюць гасцям дэгустацыйныя сэты, што складаюцца з кавы ці кававага напою і дэсерту.
Фестываль адначасова пройдзе ў пяці гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі і Віцебску. Кошт фестывальнай прапановы ў Гродне складзе 13 рублёў. У Мінску цана сэта — 14 рублёў.
Сэты ў параўнанні з мінулым годам падаражэлі на рубель.
Фестываль Gastrofest.Кава ўжо стаў традыцыяй. Яго прыдумалі для развіцця кававай індустрыі ў Беларусі. Штогод кавярні-ўдзельніцы ствараюць новыя арыгінальныя спалучэнні кавы, кававых напояў і дэсертаў, распавядаюць пра іх асаблівасці і дапамагаюць гасцям пагрузіцца ў кававую тэматыку.
Інфармацыя пра ўстановы-ўдзельніцы і фестывальныя сэты будзе публікавацца дадаткова.
Генеральны партнёр фестывалю — Альфа Банк — абяцае бонусы. Падрабязнасці акцыі будуць апублікаваныя ў Instagram-акаўнце @alfabankby.
За навінамі фестывалю можна сачыць на афіцыйным сайце gastrofest.by і ў Instagram @gastrofest.by.



