З 2026 года ў Гродне зарэгістравалі чатыры выпадкі абмаражэння. Сярод пацярпелых — трое мужчын і жанчына. Аднаму з пацыентаў, верагодна, ампутуюць ступню, паведамляе ТРК «Гродно».
Пацыент, якому пагражае ампутацыя ступні, атрымаў глыбокія холадавыя траўмы.
Медыкі нагадваюць, што пік траўм прыпадае на студзень і люты. Небяспечныя нават умераныя маразы, калі на вуліцы высокая вільготнасць і вецер.
«Адзенне павінна быць цёплым, пажадана некалькі пластоў, патрэбен цёплы непрамакальны абутак. Пры здранцвенні або паколванні неабходна неадкладна зайсці ў цёплае памяшканне», — кажа ўрач-камбустыёлаг-хірург Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна Аляксандр Архуціч.
Расце і колькасць гродзенцаў, якія атрымліваюць зімовыя траўмы. Так 10 і 11 студзеня ў траўмапункт звярнуліся 10 чалавек. Сямёра ўпалі з-за галалёду, астатнія траўміраваліся, калі каталіся на цюбінгу.
Чытайце таксама: На стадыёнах школ і ў Triniti. Дзе ў Гродне пакатацца на каньках



