Кавярня Pink у Гродне арганізавала буккросінг у канцы лістапада 2025. Кожны жадаючы можа прынесці кнігу або пачытаць упадабанае выданне.
Абмен кнігамі запусцілі ў гонар трохгоддзя ўстановы. Для ўдзелу ў буккросінгу трэба выбраць выданне, якім хочацца падзяліцца. Пасля – напісаць фразу, якая апісвае кнігу, і аднесці яе ў кавярню. Удзельнікі абмену таксама могуць выбіраць упадабаныя ім асобнікі па фразе і чытаць іх за кавай. А пасля забраць іх дадому.
У Instagram установы дадаюць, што ў рамках буккросінгу стварылі тэматычнае меню, натхнёнае кнігамі. Так у меню з’явіўся сэт «Сняданак на Бэйкер-стрыт» — запечаны ў вафельніцы круасан са скрэмблам і флет-уайт з леманграсам (28 руб.). У сэт «Тры мушкецёры» уключылі сэндвіч з хумусам і персікавы бамбл з імбіром (27 руб.), а ў «Маленькага прынца» — круасан з яблычным канфі і кляновы раф (26 руб.).
Pink працуе на вуліцы Маставой, 31а. З панядзелка па чацвер установа адкрыта з 10 раніцы да 22 вечара, у пятніцу і суботу кавярня закрываецца ў 23 вечара. Час працы ў нядзелю – з 11 да 21.
Чытайце таксама: У Гродне адкрылася кафэ хатняй кухні – гатуюць піцу і шаурму




