Патрапіць на ёлку на плошчы Савецкай у Гродне можна будзе праз чатыры кантрольна-прапускныя пункты. Таксама ў навагоднюю ноч у горадзе абмяжуюць рух транспарту.
Гродзенская міліцыя паведаміла, што пункты пропуску ў навагоднюю ноч будуць размешчаны вакол плошчы Савецкай:
- КПП №1 — паміж ПК «Тэкстыльшчыкі» і домам №29 па вуліцы Маставой з левага боку ад уваходу ў ПК;
- КПП №2 — з боку Фарнага касцёла;
- КПП №3 — з боку вуліцы Стэфана Баторыя;
- КПП №4 — з боку вуліцы Давыда Гарадзенскага, паміж домам №29 па вуліцы Маставой і скверам плошчы.
Каго не пусцяць на плошчу
У міліцыі нагадалі, што на плошчу нельга праносіць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, колюча-рэжучыя і выбухованебяспечныя прадметы. Людзей у стане наркатычнага і моцнага алкагольнага ап’янення на плошчу не пусцяць. Таксама нельга прыходзіць з жывёламі, веласіпедамі і іншымі сродкамі мабільнасці.
Таксама падчас святаў супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Абмежаванне руху транспарту ў навагоднюю ноч
Рух транспарту ў цэнтры горада будзе абмежаваны:
- З 31 снежня 21:30 па 1 студзеня 06:00 — на вул. Стэфана Баторыя і Кастрычніцкай.
- 1 студзеня з 01:30 па 02:30 — на вул. Вялікая Траецкая.
- Стаянка забароненая з 20 снежня па 2 студзеня — на вул. Замкавай.
Як будзе курсіраваць грамадскі транспарт
У навагоднюю ноч з 01:00 па 04:00 з цэнтра пусцяць дадатковы транспарт, каб гараджане змаглі дабрацца дадому.
З 31 снежня 21:30 да 1 студзеня 06:00 зменяць маршруты грамадскага транспарту.



