У панядзелак, 29 снежня, на мяжы Беларусі і краін ЕС пачалі расці чэргі з аўто, паводле маніторынгу Дзяржпагранкамітэта.

Мяжа з Польшчай: найбольш напружана на КПП «Брэст»

Раніцай у пункце пропуску Брузгі выезду чакала 36 машын, да поўдня лічба павялічылася да 73 аўто. Днём у Бераставіцы ў чарзе стаіць 56 аўтамабіляў. Самая напружаная сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску Брэст: 260 аўто і 6 аўтобусаў у чарзе.

Мяжа з Літвой: з ночы сітуацыя палепшылася

У Каменным Логу ў ноч на 29 снежня выезду чакала 130 фур, днём іх колькасць зменшылася да 80. Аналагічная сітуацыя ў Беняконях – 130 апоўначы і 90 грузавых машын днём.

Улада даручыла сілавікам зрабіць святы бяспечнымі

Напярэдадні, 28 снежня, Лукашэнка звярнуўся да сілавых структур і даручыў гарантаваць бяспеку. Як адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, “людзі ў пагонах нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме, пачынаючы з дзяржаўнай граніцы”.

Чытайце таксама: Без чэргаў, але з допытамі. Як у святочныя дні ідуць справы на мяжы