Гродзенскі гарвыканкам абвясціў конкурс на лепшы эскізны праект манументальна-дэкаратыўнай скульптуры аленя — сімвала горада. Да ўдзелу запрашаюцца скульптары і архітэктары з профільнай адукацыяй.

UPD 18 сакавіка. Згодна з умовамі конкурсу, падаваць заяўкі можна было да 29 студзеня 2026. Журы абяцалі разгледзець іх на працягу двух тыдняў. Увесну гараджанін пацікавіўся ў Гродзенскага гарвыканкама вынікамі конкурса. Адказ прыйшоў у сакавіку – яго копія патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. У адміністрацыі адказалі, што конкурс правялі “згодна з дзейным заканадаўствам”. Дадатковых падрабязнасцяў чыноўнікі не паведамілі.

Аўтары могуць даслаць работы на адну з тэм: «Алень фестывальны», «Алень кінематаграфічны» і «Алень турыстычны». Скульптура павінна адпавядаць класічным традыцыям і мець вышыню да двух метраў.

Матэрыялы трэба падаць ананімна: планшэт фармату 1х1м з сітуацыйным планам, мадэллю скульптуры (маштаб ад $1:10$), візуалізацыяй і тлумачальнай запіскай.

Заяўкі прымаюцца да 29 студзеня 2026 года ўключна ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама (Гродна, пл. Антонія Тызенгаўза, 3). Кантактныя тэлефоны: +375 152 62 69 93, +375 152 62 69 90, +375 152 44 74 32.

Конкурс адбудзецца нават пры адным удзельніку. Прадстаўленыя матэрыялы вернуць аўтарам. Вынікі разгляду заявак апублікуюць на сайце гарвыканкама.

Таксама гарвыканкам у сваім Telegram-канале паказаў меркаваныя месцы ўстаноўкі новых фігур аленя:

  • мост па вуліцы Філарэта, які зараз рэканструююць;
  • месца каля МЦ «Гродна» на вуліцы Савецкай;
  • у скверы на скрыжаванні вуліц Тэльмана і Урыцкага;
  • каля крамы «Еўраопт» па вуліцы Ціміразева.
Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы