У 2026 годзе цягнік рэгіянальных ліній Ліда—Беняконе будзе курсіраваць. Такое рашэнне прыняў урад краіны, паведамляе «Воранаўская газета». У снежні 2025 года БЧ планавала адмяніць маршрут.

Напярэдадні 2026 года БЧ абнаўляла графік руху цягнікоў. Меркавалася, што цягнік з Ліды ў Беняконе спыніць курсіраванне. У такім выпадку станцыі Гуды, Бастуны, Воранава і Беняконе засталіся б без чыгуначных зносін — таму вырашылі пусціць рэгулярныя аўтобусы.

Рашэнне выклікала незадаволенасць сярод мясцовых жыхароў. Людзі адзначалі, што білет на аўтобус каштуе даражэй, а час яго курсіравання не заўсёды супадае з раскладам на працы.

Цягнік захаваюць — маршрут ужо ёсць у раскладзе на 2026 год

Урад вырашыў захаваць рух цягніка ў 2025 і 2026 гадах. У раскладзе БЧ ужо ёсць графік руху цягніка на 1 студзеня 2026 года. З Ліды цягнік выязджае ў 08:22, у Беняконе прыязджае да 09:28. Кошт квітка — 1,97 руб.

Цягнік Ліда-Беняконе будзе курсіраваць - раней яго хацелі адмяніць, але беларусы былі супраць
Расклад руху цягніка Ліда-Беняконе на 1 студзеня 2026 года. Скрыншот Hrodna.life сайта pass.rw.by

У сувязі з захаваннем чыгуначных зносін рэгулярныя аўтобусы адмяняюць.

Чытайце таксама: «Можна яшчэ ліхтары платнымі зрабіць». У Лідзе адключылі калонку — ваду хочуць даваць за грошы