У зімовыя святы ў снежні 2025 і студзені 2026 года беларусаў чакаюць дадатковыя выхадныя.
Снежань: працоўная субота і чатыры выхадныя
Мінпрацы абвясціла 20 снежня (суботу) працоўным днём. Пры гэтым 25 (чацвер) і 26 (пятніца) снежня будуць выхаднымі днямі з нагоды каталіцкіх Калядаў.
Студзень: доўгія выхадныя ў пачатку месяца
На пачатку 2026 года ў беларусаў будуць доўгія выхадныя — з 1 па 4 студзеня (чацвер-нядзеля). Таксама дадатковы выхадны аб’явілі 7 студзеня (серада) з нагоды праваслаўных Калядаў.

Чытайце таксама: Якія адвэнт-календары можна купіць у Беларусі: сваіх мала, эксклюзіўныя толькі на Расію, еўрапейскія — праз баераў


