«Белкартаграфія» выпусціла гастранамічную мапу Беларусі для турыстаў. Акрамя рэгіянальных страў, на мапе паказалі фуд-мерапрыемствы краіны. У тым ліку і тыя, якія праводзяць у Гродзенскай вобласці: “Бацькава булка” ў Свіслачы, Lidbeer у Лідзе і “Сырны фестываль” у Гродне.

Гродна: фестывалі і пісанкі

На мапе побач з Гроднам адзначана некалькі фуд-фестываляў. «Гастрафэст», які традыцыйна праходзіць некалькі разоў у год і фестываль сыру — яго праводзяць у рамках святкавання Дня горада. Сярод гродзенскіх страў, адзначаных на мапе – пісанкі.

У Гродзенскай вобласці любяць крывяную каўбасу і дзеруны. "Белкартаграфія" выпусціла гастранамічную мапу краіны
Мапа “Кулінарная спадчына Беларусі”. Крыніца: “Белкартаграфія”

Гродзенская вобласць: дзеруны, крывяная каўбаса і клёцкі

Па версіі аўтараў мапы, на тэрыторыях побач з Радунню гатуюць крывяную каўбасу. У Лідзе папулярны смалец, у Вялікай Бераставіцы – бульбяныя дзеруны. Навагрудак прадставілі клёцкамі. У Свіслачы гатуюць торт банкуху з яечнага цеста. У польскай мове дэсерт называецца сенкач, у літоўскай — шакоціс.

У 2019 годзе банкуху ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У гонар гэтага ў пасёлку Поразава Гродзенскай вобласці планавалі адкрыць Дом банкухі. 

Гастранамічную мапу выпусцілі ў маштабе 1:850000. Яе кошт — 14,82 руб., заказаць карту можна анлайн на сайце «Белкартаграфіі».

Чытайце таксама: Як у Гродне адрадзілі рэцэпт традыцыйных калядных пернікаў