Жыхарка Гродна Кацярына вырашыла абысці горад за дзень. У яе атрымалася — прыйшлося прайсці 43 км і яшчэ 7, каб вярнуцца дадому. На гэта спатрэбілася каля 12 гадзін з перапынкам на ежу.

«Я ОБОШЛА ГРОДНО! Урааааа! Я это сделала 🥳🥳🥳 50 км за день! Обойти Гродно оказалось меньше, всего 43 км, обратно домой шла 7 км одна, на морально-волевых🤣 Я собой горжусь! Теперь хочу заказать нам с дядей медальки за такой поход🥳🥳🥳 Начали в 7:44, закончили 19:50, 2 часа ушло на еду и отдых», — напісала Кацярына ў Threads.

Мяркуючы па скрыншотах, гродзенка нахадзіла 75 тысяч крокаў і выдаткавала 2700 калорый.

Чытайце таксама: Гродно — на 2 месте в рейтинге белорусских городов. Что изменилось за два года и какие прогнозы на будущее