Карыстальніца Threads пацікавілася, чаму кошты на лячэнне зубоў такія высокія і як у стаматалогіі фарміруецца кошт на паслугі. У каментарах дзяўчыне патлумачылі, што кошт абумоўлены гадамі навучання спецыялістаў і дарагімі матэрыяламі.

«Цэны на лячэнне (зубоў — Hrodna.life) проста конскія. І мне вось проста цікава, які сабекошт лячэння зуба? З чаго складаецца кошт?” – пацікавілася карыстальніца пад нікам yunvch.a

Адна з удзельніц абмеркавання патлумачыла, што кошт фарміруецца з расходных матэрыялаў: анестэзіі, пломбы і інструментаў. “Запаўненне каналаў пастай, гутаперчай, выкарыстанне раствора для прамывання каналаў”, — дадала дзяўчына.

Стаматолаг Карына пастаралася падрабязна патлумачыць, якія выдаткі ўключаюць у сабекошт лячэння зуба. «Урач – адзіная зарабляльная адзінка ў клініцы. А затрат дафіга і больш».

Сярод выдаткаў, па словах спецыялісткі: арэнда, заробак для асістэнтаў і санітараў, рэклама, абсталяванне, матэрыялы, рахункі за камунальныя выдаткі. А таксама падаткі, рамонт абсталявання і навучанне персанала. “І гэта яшчэ не ўсё”, – дадае Карына.

Што трэба для працы?

Яшчэ адна каментарка адзначыла, што для працы стаматолагу трэба «дарагое крэсла, рэнтген, аўтаклаў (апарат для стэрылізацыі інструментаў — Hrodna.life), кампрэсар, дыстылятар, куча хіміі».

«Адкрыць свой нават самы просценькі кабінет, гэта дорага. Звонку так здаецца, што прыйшоў, рот разявіў і з цябе садралі кучу бабак. Не, вы шмат чаго не бачыце», — дадала polina_atr

Навучанне – таксама дорага

«Паглядзіце кошт навучання на стаматолага за семестр. Здзівіцеся. Бюджэтных месцаў там амаль няма. Праца тэхніка аплачваецца, праца асістэнта аплачваецца. Колькі гэта павінна каштаваць? – цікавіцца mco_cattery

«Давайце з вамі паразважаем. Курс 2 дні з магчымасцю адпрацоўкі навыкаў на трупным матэрыяле 3000 еўра, без дарогі і жытла. І такіх курсаў трэба шмат. За гэтыя грошы можна з сям’ёй у Турцыі адпачыць. Калі працаваць за хлеб і ваду, то навучанне скончыцца ва ўніверсітэце, і паверце мне, ад гэтага вельмі пацерпіць пацыент», – мяркуе olga_zubkevich

Чытайце таксама: Гродзенку здзівілі чэргі на пратэзаванне на некалькі гадоў наперад і размяшчэнне стаматалогіі