Карыстальніца Threads пацікавілася, чаму кошты на лячэнне зубоў такія высокія і як у стаматалогіі фарміруецца кошт на паслугі. У каментарах дзяўчыне патлумачылі, што кошт абумоўлены гадамі навучання спецыялістаў і дарагімі матэрыяламі.
«Цэны на лячэнне (зубоў — Hrodna.life) проста конскія. І мне вось проста цікава, які сабекошт лячэння зуба? З чаго складаецца кошт?» — пацікавілася карыстальніца пад нікам yunvch.a.
Адна з удзельніц абмеркавання патлумачыла, што кошт фарміруецца з расходных матэрыялаў: анестэзіі, пломбы і інструментаў. «Запаўненне каналаў пастай, гутаперчай, выкарыстанне раствора для прамывання каналаў», — дадала дзяўчына.
Яшчэ адна каментарка адзначыла, што для працы стаматолагу трэба «дарагое крэсла, рэнтген, аўтаклаў (апарат для стэрылізацыі інструментаў — Hrodna.life), кампрэсар, дыстылятар, куча хіміі».
«Адкрыць свой нават самы просценькі кабінет, гэта дорага. Звонку так здаецца, што прыйшоў, рот разявіў і з цябе садралі кучу бабак. Не, вы шмат чаго не бачыце», — дадала polina_atr.
«Паглядзіце кошт навучання на стаматолага за семестр. Здзівіцеся. Бюджэтных месцаў там амаль няма. Праца тэхніка аплачваецца, праца асістэнта аплачваецца. Колькі гэта павінна каштаваць? — цікавіцца mco_cattery.
«Давайце з вамі паразважаем. Курс 2 дні з магчымасцю адпрацоўкі навыкаў на трупным матэрыяле 3000 еўра, без дарогі і жытла. І такіх курсаў трэба шмат. За гэтыя грошы можна з сям’ёй у Турцыі адпачыць. Калі працаваць за хлеб і ваду, то навучанне скончыцца ва ўніверсітэце, і паверце мне, ад гэтага вельмі пацерпіць пацыент», — мяркуе olga_zubkevich.
Стаматолаг Карына пастаралася падрабязна патлумачыць, якія выдаткі ўключаюць у сабекошт лячэння зуба. «Урач — адзіная зарабляльная адзінка ў клініцы. А затрат дафіга і больш».
Сярод выдаткаў, па словах спецыялісткі: арэнда, заробак для асістэнтаў і санітараў, рэклама, абсталяванне, матэрыялы, рахункі за камунальныя выдаткі. А таксама падаткі, рамонт абсталявання і навучанне персанала. «І гэта яшчэ не ўсё», — дадае Карына.
Чытайце таксама: Гродзенку здзівілі чэргі на пратэзаванне на некалькі гадоў наперад і размяшчэнне стаматалогіі


