Галіну Анушчанка з Ліды абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 361−4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомыя. Але па інфармацыі «Нашай Нівы», Анушчанка праходзіць па справе Гаюна. Па рашэнні суда беларуска атрымала хатнюю хімію.
Галіне Анушчанка 25 гадоў, яна родам з Рэчыцы. У 2018 скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж. Пасля нарадзіла дачку, выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Мяркуецца, што ў беларускі нядаўна з’явілася другое дзіця.
Чытайце таксама: Гродзенскага бізнесмена асудзілі па палітычных артыкулах



