У Гродне мужчына змантаваў два роліка ў TikTok і выклаў на сваёй старонцы. У іх былі фатаграфіі дзяўчыны, пад якія ён начытаў няпраўду, што абражае яе і закранае яе гонар і годнасць. За выдаленне ён папрасіў грошай. Чым усё скончылася, расказалі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным судзе.
Мужчына запатрабаваў ад дзяўчыны $ 20 альбо 2 тыс.манет валюты TikTok. Яна перавяла гродзенцу 1 тыс. манет. Мабыць, пасля гэтага дзяўчына пайшла ў суд. Калі стала вядома пра ўзбуджэнне крымінальнай справы, мужчына выехаў з краіны, каб пазбегнуць пераследу. Яго абвясцілі ў вышук.
Калі гродзенец вярнуўся ў Беларусь, не паведамляецца. У судзе ён прызнаў віну і раскаяўся. Суд улічыў, што раней мужчыну прыцягвалі па «адміністрацыйцы», а шкоду дзяўчыне ён не кампенсаваў. Паводле ч. 1 арт. 208 КК яго асудзілі за вымагальніцтва на год калоніі агульнага рэжыму.
Чытайце таксама: У Гродзенскім абласным судзе — новы старшыня. Што пра яго вядома?



