Магілу генерал-лейтэнанта Сяргея Ланскога на могілках на Антонава чакае бягучы рамонт. Зараз распрацоўваюць праграму работ. Ланскі - афіцэр рускай імператарскай арміі, які загінуў падчас войнаў з Напалеонам. Яго магіла прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Закупкай займаецца Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Пакуль вызначаюць кошт работ. Іх завершаць да сярэдзіны снежня 2025 года.
Па дэфектнаму акту, фарба выгарэла і аблупілася. Ёсць выбоіны тынкоўкі. Падмурак руйнуецца.
Сяргей Мікалаевіч Ланскі быў генерал-лейтэнантам рускай імператарскай арміі, камандуючым кавалерыйскімі часткамі, удзельнікам войнаў з Напалеонам Банапартам. Атрымаў цяжкае раненне ў бітве пад Краонам і памёр у Намюры. Яго прах перапахавалі ў 1819 годзе на праваслаўных могілках у Гродне.
На яго магіле ўсталявалі абеліск у стылі ампір з калонамі і чарай. Магілу прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Чытайце таксама: У Гродне пачалі добраўпарадкоўваць найстарэйшыя могілкі Беларусі



