Фірма Conte прапануе купіць адвэнт-каляндар са шкарпэткамі з зімовай калекцыі “NEW YEAR”. У ім шэсць пар, але ў кожнай ячэйцы толькі адна шкарпэтка. Карыстальнікі не ацанілі.
Шкарпэткі з навагоднімі малюнкамі і аднатонныя. Абяцаюць, што яны з мяккай бавоўны, шчыльныя і эластычныя і ўстойлівыя да мыцця. Каштуе такі прадукт 38,59 рублёў. Пасуе на 36-39 памер.





“У Конте вышел адвент-календарь с новогодними носками. Там 12 окошек и 6 пар носков. То есть каждый день ты распаковываешь один носок 🗿 Почему мне кажется, что это стыдоба для такого бренда? Почему не сделать календарь на 6 дней и не позориться?”, – напісала карыстальніца ў Threads.
Пост сабраў амаль 1000 лайкаў і 60 каментароў. Карыстальнікі спаборнічаюць у жартах.
“Это для Добби просто”.
“Я из стиральной машины почему переодически достаю один носок 😅 а это Адвент оказывается”.
“Надеюсь, что там ещё и не все, чтобы потом с друзьями обмениваться недостающими 😄”.
Паднялі і іншыя “праблемы”: тое, што адвэнт-календары страцілі сваю канцэпцыю – адлік 24 дзён да Калядаў і тое, што ў беларускім маркетынгу няма прагрэсу.
Чытайце таксама: Гродзенская блогерка jennie.t выпусціла адвэнт-каляндар. Пакупнікі расчараваліся — ім трапіліся кіслыя цукеркі і напой Yupi


