У Лідзе з 17 па 19 лістапада праходзіць вучэбны збор па тэрытарыяльнай абароне рэгіёна. Практычныя заняткі праводзяць пад кіраўніцтвам намесніка начальніка Генеральнага штаба, а навучаюць прадстаўнікоў ваенных камісарыятаў, органаў улады і камандавання.

Арганізавала збор Міністэрства абароны. У Лідзе абмяркоўваюць пытанні падрыхтоўкі, аснашчэння і ўзаемадзеяння тэрытарыяльных войскаў, паведамляе ведамства.

Праводзяць заняткі з афіцэрамі. Вывучаюць, як тэрытарыяльныя войскі выкарыстоўваць з улікам бягучай сітуацыі. Што менавіта маецца на ўвазе пад «бягучай сітуацыяй», не ўдакладнілі.

Афіцэраў тэрабароны чакаюць тэарэтычныя і практычныя трэніроўкі і семінары. Заняткі ахопліваюць шырокае кола пытанняў, уключаючы арганізацыю мабілізацыі, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і тактыку дзеянняў ва ўмовах сучаснай гібрыднай вайны, паведамляе «Гродзенская праўда».