Лукашэнка даручыў МЗС правесці перамовы з літоўскім бокам па сітуацыі на мяжы. На паведамленне прэс-службы Лукашэнкі звярнула ўвагу «Медиазона».
У паведамленні міністру замежных спраў даручаюць «арганізаваць перамовы па пытаннях нармалізацыі сітуацыі» з удзелам літоўскага боку.
Каардынаваць перамовы даручылі дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вольфавічу.
Літва зачыніла мяжу з Беларуссю 29 кастрычніка з-за перакіду кантрабанды метэазондамі. Пакуль абмежаванні ўвялі да 30 лістапада.
Пасля закрыцця мяжы з Літвой у Беларусі засталося крыху больш за тысячу замежных фур. Лукашэнка выступіў супраць часовага адкрыцця калідора для вываду літоўскіх фур з тэрыторыі краіны. А пасля заявіў, што грузавікі перамесцяць на стаянкі. У Літве не выключаюць, што ёсць рызыка канфіскацыі фур.
На нарадзе 10 лістапада Лукашэнка сказаў, што «літоўскія ўлады вырашылі мышкаваць» і паспрабавалі «нас яшчэ раз абвінаваціць і нахіліць у гэтых ці то шарыках, ці то яшчэ ў чымсьці».
Пасля ён дадаў, што «грузаатрымальнікі ў Літве ні ў чым не вінаватыя» і параіў ім звярнуцца «да сваіх уладаў для вырашэння пытанняў».
Чытайце таксама: Лукашэнка збіраецца ехаць у Гродзенскую вобласць



