Бар «Beerloga» ў Гродне закрыты з 1 кастрычніка. Прычынай стала тое, што «ўладальнік вырашыў змяніць сферу дзейнасці». З Новага года ўстанова адкрыецца ў новым фармаце, пішуць у каментарах.
«Гэты шлях быў напоўнены незабыўнымі момантамі, смехам і цяплом, якія мы падзялялі з кожным з вас. Мы хочам выказаць шчырую падзяку ўсім нашым гасцям, якія сталі часткай нашай гісторыі», — напісалі ўладальнікі.
У каментарах гродзенцы ўспамінаюць смачную піцу і праведзены ў бары час. «І менавіта ў гэтым бары я сустрэла свой лёс і гуляла вяселле», — піша гродзенка. Яшчэ адзін гродзенец лаецца на кошты.
Спартыўны бар «BEERлога» на вуліцы Вольгі Соламавай выставілі на продаж у ліпені 2025 года. Установа прапрацавала 15 гадоў у спальным раёне горада. Стаўку рабілі на абеды і піва. Каштавала яна роўна $ 50 тыс.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў



