У Гродне выставілі на продаж спартыўны бар «BEERлога» на вуліцы Вольгі Соламавай. Аб’ява з’явілася на сайце b4y.by. Хоць у апісанні не пазначана назва ўстановы — толькі згадваецца «стыльнае кафэ з выдатнай рэпутацыяй», па фатаграфіях зразумела, аб якім месцы грамадскага харчавання ідзе гаворка.

Бар працуе з красавіка 2010 года і, нягледзячы на размяшчэнне ў спальным раёне Фолюш, па словах гаспалароўу абвесцы, захоўвае папулярнасць.

У аб’яве падкрэсліваецца, што гэта прыбытковы бізнес, які не патрабуе дадатковых укладанняў.

У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў
Фота: yandex.by

Плошча памяшкання складае 180 квадратных метраў. У асноўным зале — 40 пасадачных месцаў, на летняй тэрасе — 24. Кафэ працуе кругласутачна, уладальнік атрымаў дазвол на начны гандаль. Наведвальнікам прапануюць стравы еўрапейскай і беларускай кухні, фірменныя пазіцыі і комплексныя абеды з дастаўкай. У штаце працуе 10 чалавек.

У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў
Спартыўны бар «BEERлога» Фота: b4y.by

Аб’ект прадаецца з поўным кухонным і халадзільным абсталяваннем, мэбляй, тэлевізарамі, стэлажамі, а таксама з «уласнымі гандлёвымі актывамі» — сайтам, мабільным дадаткам, развітымі сацыяльнымі сеткамі і нават вялікай колькасцю пастаянных кліентаў.

У Гродне прадаюць адзін з самых папулярных спартыўных бараў
Спартыўны бар «BEERлога» Фота: b4y.by

Кошт спартыўнага бара «BEERлога» складае 147 845 рублёў або роўна 50 тысячам даляраў.