14-гадовы вучань адной з гродзенскіх школ рабіў закладкі - распаўсюджваў мефедрон (4-СМС). Падлетку інкрымінавалі збыт, набыццё і захоўванне наркотыкаў у асабліва буйным памеры ў складзе арганізаванай групы.

Школьніка судзілі па артыкуле 328 ч. 4 КК. Ён атрымаў восем гадоў выхаваўчай калоніі без штрафа. У сувязі з амністыяй аб 80-годдзі Перамогі ў ВАВ тэрмін зняволення зменшылі да сямі гадоў, паведамілі ў Генпракуратуры.

Прыгавор суда ўступіў у сілу.