Пераможца міжнароднага конкурсу Mrs Globe і заснавальніца спа-салона «Honey Day» Лана Глумакова запускае ўласны брэнд жаночых калготак. Пра гэта гродзенка паведаміла ў сваіх сацыяльных сетках.
Чакаецца, што ў продаж калготкі брэнда Sooolana Feminine Magnetic паступяць у бліжэйшы час.
“Я ў ім і мадэль, і ідэйны натхняльнік”, — напісала ў сваім пасце Лана Глумакова.

Хто такая Лана Глумакова?
Лана Глумакова – заснавальніца рэкламнага агенцтва “На ура” і спа-салона “Honey Day”. Агенцтва прапрацавала ў Гродне 17 гадоў, аднак летась Лана абвясціла аб яго закрыцці.
У 2023 годзе гродзенка стала пераможцай Міжнароднага конкурсу Mrs Globe – конкурсу прыгажосці для замужніх жанчын. Годам раней яна выйграла Mrs Europe Globe, што дало ёй права прадставіць Еўропу на конкурсе ў Каліфорніі, дзе Лана і атрымала перамогу.
У траўні 2025 года Лана Глумакова выпусціла кнігу «Женский Магнетизм с Mrs Globe 2023».
Лана Глумакова замужам і выхоўвае двух сыноў. Яе муж – адзін з кіраўнікоў СТАА «Контэ Спа», беларускай кампаніі, якая спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэткавых вырабаў.
Чытайце таксама: «Мне не ўласціва віскатаць ад радасці». Што гродзенка Лана Глумакова расказала пра конкурс Mrs Globe


