Ва Упраўленні спорту і турызму Гродна паказалі выкарыстанне турыстычнага брэнда Гродзенскай вобласці. Улады патлумачылі яго значэнне. У Telegram-канале Visit Grodno Region адзначаюць, што сімвал брэнда «шматзначны і зборны», а «глыбокі сэнс» закладзены ў кожнай дэталі.

Агульны сімвал брэнда нагадвае каменную кветку. Гэта азначае «рост і развіццё». Ён складаецца з некалькіх сімвалаў, якія адсылаюць да гісторыі Гродна. Крэпасці, якая сведчыць аб «сіле духу, мужнасці, абароне, улады і гісторыі». Кароны — «спадчына каралёў і шматлікія замкі». Німб — гэта «святасць і шматканфесійнасць».

Улады пачнуць выкарыстоўваць распрацаваны брэнд Гродзенскай вобласці

Ніжняя частка лагатыпа прадстаўлена кнігай — «шматвяковая гісторыя», рэкамі і палямі, а таксама распасцёртымі рукамі - «адкрытасць і гасціннасць».

Фірмовымі колерамі сталі залаты, сіні і белы. А ў патэрне — узоры, закладзены элементы гербаў раёнаў Гродзенскай вобласці. У якасці слогана абралі фразу «Grodno Region — тэрыторыя камфортнага турызму».

Турыстычны брэнд вобласці замовіла ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Лагатып распрацавалі ў 2023 годзе.

Кветка і алень Губерта: якія яшчэ брэнды ёсць у рэгіёна?

Асобныя брэнды ёсць у Гродзенскага раёна і горада. Выбіралі іх у розныя гады. Сімвал раёна вызначылі ў 2022 — ім стала кветка са слоганам «Лепшы від на гісторыю».

Брэнд Гродна выбралі падчас конкурсу ў 2019 годзе. Перамог лагатып з аленем Губерта і фірмовы патэрн, які адсылае да ўзораў на сценах Барысаглебскай царквы.

У абодвух выпадках сімвалы распрацоўвала брэсцкая студыя Grafit.

Па падліках Гродзенскага аблвыканкама, за 2024 вобласць наведала 800 тыс. турыстаў. Гэта на трэць больш, чым годам раней. Робячы справаздачу, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Таццяна Лідзяева гаварыла аб магчымым стварэнні аўдыягіда і продажы сувенірнай прадукцыі, закупленай у рамеснікаў. Але не згадала аб магчымасці выкарыстання распрацаваных брэндаў, каб прывабіць турыстаў.

Чытайце таксама: Дызайнеры прыдумалі яшчэ адну канцэпцыю брэнда Гродна