Былога палітвязня Аляксандра Лаўрэнцьева арыштавалі на 15 сутак па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На волю ён павінен выйсці 1 лістапада, піша «Гарадзенская праваабарона».
Таксама Аляксандр распавядаў у адной з сацсетак, што яго выклікалі на прафілактычную гутарку ў міліцыю. З ім размаўлялі з нагоды «дармаедства». Таксама далі, як выказаўся Аляксандр, «прымусовае запрашэнне на спецыяльныя курсы пра любоў да радзімы». Мужчына напісаў, што збіраецца пакінуць Беларусь.
Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі ў красавіку 2022. Гродзенца абвінавачвалі па двух артыкулах — паклёп у дачыненні да прэзідэнта (ч.2 арт. 367 КК) і абразу прэзідэнта (арт. 368 КК). Пасля вынясення прысуду Лаўрэнцьева адправілі ў калонію агульнага рэжыму. Ён знаходзіўся ў зняволенні ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1. У чэрвені 2025 гродзенец выйшаў на волю.



