Студыя аўтапартрэта з адмысловым люстэркам адкрылася ў Гродне. У горадзе ўжо ёсць дзве студыі з такім жа функцыяналам, але там для гэтага вылучаныя асобныя залы. А тут – уся фотастудыя зробленая пад адну канцэпцыю.

“Ніякіх абмежаваньняў і межаў. Толькі ты, люстэрка з камерай і пульт”, – пішуць стваральнікі.

Для студыі купілі люстэрка з функцыяй здымкі. За ім схаваная камера, якая робіць кадр, калі кліент націскае кнопку на пульце. Гэта значыць, чалавек глядзіць у люстэрка на сябе і здымае.

Студыя адкрылася па адрасе Кірава, 3. Запіс – у дырэкт Instagram. Адна гадзіна каштуе 90-110 рублёў. За гэты час можна зрабіць 300 здымкаў. Усе кадры адпраўляюць хмарнай спасылкай – дзень у дзень.

Чытайце таксама: Топ-5 месцаў для крутых фота ў Гродне