Калекцыю для мужчын прэзентавала Кацярына Карлацяну – уладальніца брэнда Krikate. Новую лінію адзення для мужчын назвалі “RO.MAN”. Пры стварэнні хацелі падкрэсліць упэўненасць, цэласнасць і ўнутраны стрыжань.
“Брэнд адзення для мужчын, якія не шукаюць адабрэння, не падладжваюцца пад чаканні і валодаюць сваёй сілай так, як іншыя толькі мараць”, — апісвае брэнд стваральніца.
Што выпускаюць пад брэндам “RO.MAN”
У аснове калекцыі планавалі закласці ідэю ідэальнай пасадкі. Пры гэтым улічылі не толькі аб’ёмы, але і рост. Даступна адзенне на 170-176 і 182-188 см. Абяцаюць калекцыю для хлопцаў і дарослых мужчын.
Пакуль даступныя калекцыя восень-зіма 2025. Можна купіць бомберы, джынсы, худзі, футболкі, лонгсліў, світшот, кашулі. Бомберы каштуюць 570 рублёў, джынсы — 200-280 рублёў. Футболка абыйдзецца ў 130-160 рублёў. Характэрныя назвы адзення – “WINNER”, “TECHNO BOY”, “EGOIST”.



Адзенне гродзенскага брэнда “RO.MAN” можна купіць:
- Гродна: В. Траецкая 25 | ГЗК Triniti
- Мінск: ТРЦ Dana Mall / ТРЦ Galleria / ГЦ Green City
- Брэст: Савецкая 45
KRIKATE.BRAND – беларускі брэнд адзення. У яго лінейцы прадстаўлены базавыя спорт/кэжуал і класічныя калекцыі. У год ствараюць больш за 100 новых мадэляў. Ёсць пяць брэндавых крам і больш за 10 000 пастаянных кліентаў.
Чытайце таксама: Цішоткі, заплечнікі і торбачкі: падборка для сапраўдных фанатаў Гродна, якія хочуць насіць горад на сабе



