Падрадныя арганізацыі завысілі кошт і аб’ёмы будаўнічых работ для ЖКГ Ваўкавыскага раёна, а частку аб’ектаў выканалі неякасна. Усяго ЖКГ пераплаціла 1,5 млн рублёў. Гэта паказала праверка камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці.
ЖКГ пераплаціла падрадчыкам звыш 1,1 млн рублёў за рамонт дарог і двароў у Ваўкавыскім раёне.
Яшчэ ў адным выпадку пры рамонце інтэрната падрадная арганізацыя завысіла аб’ёмы будаўнічых работ на 80 тыс. рублёў.
На іншым аб’екце спецыялісты КДК знайшлі няякасна выкананыя работы на суму звыш 570 тысяч рублёў. Пры гэтым тэхнічны нагляд за будаўніцтвам праводзіла інжынерная арганізацыя, якая таксама атрымлівала аплату. Аднак інжынеры не зафіксавалі на аб’екце ніякіх будаўнічых недахопаў.
Па выніках праверкі ЖКГ павінна вярнуць у бюджэт больш за 1,5 мільёна рублёў.