У сярэдзіне кастрычніка ў Гродне пройдуць грамадскія абмеркаванні па выдаленні дрэў, якія перашкаджаюць эксплуатацыі будынкаў. Спілоўванне плануюць на 16 вуліцах горада. Інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама.

Больш за ўсё дрэў - сем — хочуць выдаліць на вуліцах Арджанікідзэ, 18 і Аўтамабільнай, 13. Яшчэ шэсць раслін спілуюць на вуліцах 17 Верасня, 13 і 17, а таксама на Рэйманта, 6.

Адзінкавыя спілы плануюцца на вуліцах Суворава, 141, Курчатава, 9, Міра, 10 і Ціміразева, 16.

Ва ўсіх выпадках прычынай выдалення дрэў паказана тое, што яны мяшаюць у эксплуатацыі будынкаў. Усе зборы па пытаннях спіла пройдуць 17 кастрычніка. Адказныя — Гродзенская гарадская ЖКГ.

Чытайце таксама: Вакол царквы ў Мураванцы спілавалі ўсе дрэвы