Ацяпляць кватэры і ўстановы адукацыі пачнуць з 1 кастрычніка, паведамляе Гродзенскі гарвыканкам. Калі тэмпература на вуліцы стане вышэй за +10°C, ацяпленне будуць падаваць па графіку прапальвання, каб пазбегнуць рэзкіх перападаў.
У школах, дзіцячых садах, медустановах і музеях ацяпленне ўключылі раней — 26 верасня. Такое рашэнне было звязана з пахаладаннем і прагнозам аб зніжэнні тэмпературы паветра.