У Беларусі часова прыпынілі працу паштаматаў, паведамляе сайт «Белпошты».

У кантакт-цэнтры прадпрыемства ўдакладняюць, што праца паштаматаў прыпыненая часова. Інфармацыю пра тое, калі яна адновіцца, ім пакуль не перадавалі, але яе ў тым ліку размесцяць і на сайце прадпрыемства, піша t*t.by.

На сайце «Белпошты» пазначана, што праца сэрвісу па перанакіраванні міжнародных рэгістраваных паштовых адпраўленняў для атрымання праз паштамат прыпыненая праз тэхнічныя прычыны. Прадпрыемства просіць прабачэння за дастаўленыя нязручнасці.