Арт-прастора “Море к вершине” адкрылася ў Гродне па вул. Камсамольская, 4. Тут праводзяць сустрэчы з паэтамі і музыкамі.
“Ты – Творец?! Мы – Эмоция! Вместе прикоснемся к Искусству! Пространство доступное каждому”, – напісалі стваральнікі.
Тут ужо прайшлі аўтарскія сустрэчы з “The Age of Sunrise”, Валерыяй Цвік, Ігарам Латашам, Іванам Вайтовічам, Юрыем Дубовікам і праектам “Вочы”.
Сустрэчы практычна цалкам запісваюць і выкладваюць на Youtube. Запісацца і выступіць можна праз дырэкт Instagram.
Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыецца кавярня, спалучаная з арт-студыяй: будуць ноткі сюрэалізму, віно і творчасць



