Караоке-бар “Библиотека” з’явіўся ў ГЦ “Палац” на Калючынскай, 21. Установа адкрылася 15 верасня і пазіцыянуе сябе як “прастору для тых, хто шануе стыльны адпачынак”.
Установа спецыялізуецца на аўтарскіх кактэйлях з літаратурнымі адсылкамі і незвычайнай падачы страў. Напрыклад, салату “Цэзар” гатуюць пры наведвальніках. Майстар-клас па прыгатаванні салаты праводзіў Андрэй Квяткоўскі – шэф-кухар гродзенскага лаунж-кафэ “Барашка”.
Інтэр’ер установы вытрыманы ў цёмных адценнях, там ёсць вялікая барная стойка і асобныя пасадачныя месцы. Як адзначаюць уладальнікі “Библиотеки”, канцэпцыя ўстановы спалучае ў сабе бар, месца для сяброўскіх сустрэч і “куток для аматараў добрых кніг”. Атмасферу дапоўнілі тэматычнымі кніжнымі паліцамі. Лагатып для “Библиотеки” распрацавала гродзенская мастачка Влада Шамава.


Згодна з сацсеткамі ўстановы, тут можна спяваць у караоке з прафесійным гукам.
Караоке-бар працуе штодня з 20:00 да 4:00 раніцы. У пятніцу і суботу ўстанова закрываецца ў 6 раніцы.
Чытайце таксама: У тусовачным дворыку Гродна адкрылася ўстанова з рукапісным меню



