Караоке-бар «Библиотека» з’явіўся ў ГЦ «Палац» на Калючынскай, 21. Установа адкрылася 15 верасня і пазіцыянуе сябе як «прастору для тых, хто шануе стыльны адпачынак».
Установа спецыялізуецца на аўтарскіх кактэйлях з літаратурнымі адсылкамі і незвычайнай падачы страў. Напрыклад, салата «Цэзар» гатуюць пры наведвальніках. Майстар-клас па прыгатаванні салату праводзіў Андрэй Квяткоўскі - шэф-кухар гродзенскага лаунж-кафэ «Барашка».
Інтэр'ер установы вытрыманы ў цёмных адценнях, там ёсць вялікая барная стойка і асобныя пасадачныя месцы. Як адзначаюць уладальнікі «Библиотеки», канцэпцыя ўстановы спалучае ў сабе бар, месца для сяброўскіх сустрэч і «куток для аматараў добрых кніг». Атмасферу дапоўнілі тэматычнымі кніжнымі паліцамі. Лагатып для «Библиотеки» распрацавала гродзенская мастачка Влада Шамава.


Згодна з сацсеткамі ўстановы, тут можна спяваць у караоке з прафесійным гукам.
Караоке-бар працуе штодня з 20:00 да 4:00 раніцы. У пятніцу і суботу ўстанова закрываецца ў 6 раніцы.
Чытайце таксама: У тусовачным дворыку Гродна адкрылася ўстанова з рукапісным меню