Суд Пухавіцкага раёна 10 верасня 2025 года прызнаў Instagram-старонку Вадзіма Ермашука экстрэмісцкай. На Vadimati падпісаны амаль 20 тыс. чалавек.

У снежні 2024 года суд Ленінскага раёна Гродна ўжо прызнаваў старонку блогера экстрэмісцкай. Тады Ермашук прэвентыўна выдаліў акаўнт да паседжання суда.

Таксама экстрэмісцкімі матэрыяламі прызналі Instagram-акаўнт магазіна нацыянальнай беларускай сімволікі ў Батумі. У краме сваю прадукцыю рэалізоўваў у тым ліку гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка. На старонку падпісана крыху больш за 1 тыс. людзей.

Усяго з 9 па 11 верасня Пухавіцкі суд прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 27 акаўнтаў у Instagram. У тым ліку ў спісе аказаліся старонкі палітыкаў, актывістаў і журналістаў.

Чытайце таксама: Купа грошай з шуфляды і кім прыходзіцца гарадзенец гарадзенцу. Бізнесмены ў эміграцыі - аб (не)супадзеннях чаканняў і рэальнасці