У Гродне правядуць маніторынг дарожнага руху, каб удасканальваць яго арганізацыю. Вось тры месцы, дзе прапануюць змены.
Дзе правядуць маніторынг:
- участак Брыкеля, Ліможа, Курчатава і Таўлая;
- участак праспекта Румлёўскага (ад праспекта Касманаўтаў да вуліцы Белуша),
- скрыжаванне вуліц Белуша, Антонава, Прыгарадная.
Праектам хочуць палепшыць умовы і бяспеку руху транспарту і пешаходаў. Для гэтага вывучаць праектную дакументацыю і найбольш нагружаныя перыяды сутак Буднага і выхаднога дня. Прапановы распрацуюць разам з ДАІ.



Закупкай займаецца Гродзенскае гарадское ЖКГ. Колькі на гэта выдаткуюць, пакуль невядома. Кошты вызначаць да канца снежня 2025 года.
Чытайце таксама: У Гродне паказалі, як будзе выглядаць новая дарога — прапануюць абмеркаваць