Падчас сумесных беларускіх і расійскіх вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія пачнуцца на гэтым тыдні, Памежны камітэт Літвы яшчэ больш узмоцніць абарону мяжы з гэтымі краінамі.

За мяжой будуць яшчэ больш актыўна назіраць і патруляваць. Для гэтага, акрамя службы аховы дзяржаўнай мяжы, прыцягнуць структуры сістэмы нацыянальнай абароны і Саюза стралкоў Літвы.

Літва асцерагаецца парушэнняў мяжы і правакацый. Краіна будзе рэагаваць на магчымыя інцыдэнты. 

Раней Польшча паведаміла, што цалкам закрые мяжу з Беларуссю.