Як мінімум паўмільёна — 498 441,61 рублёў - выдаткавалі на арганізацыю Дня горада ў Гродне. Даражэй за ўсё абышліся сцэны і відэатрансляцыя. А вось вядучыя атрымалі па 268 рублёў. Таксама даведаліся, колькі заплацяць артыстам Герману Цітову і Ірыне Дарафеевай. Ганарар Мары Краймберы невядомы.

Вядучыя

268,2 рубля аддалі за адкрыццё арт-фестывалю «Гарадскія кветкі». Столькі ж — на вядучага святочнага прыёма. 268,2 рубля — такса таксама для чатырох вядучых на ўскладанні кветак і адкрыццях. Двух вядучых для арганізацыі і правядзення ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта ацанілі ў 469,35 рубля. Столькі ж атрымалі два вядучыя святы на Леніна.

Вядучы канцэрта на пл. Савецкай 402,3 рубля. Вядучы урачыстага сходу — 3151,35 рубля. На выступленне артыстаў падчас прыёму гасцей вытрацілі 1750 рублёў. Вядучы ў МЦ «Гродно» атрымаў 402,3 рубля.

Балетмайстар-пастаноўшчык для правядзення ўрачыстага сходу і святочнага канцэрта атрымаў 630,27 рубля.

Праграма

На суправаджэнне шоў мыльных бурбалак вытрацілі 5100 рублёў, на шоў роставых лялек — 7200.

На падрыхтоўку правядзення эстраднай шоу-праграмы выдаткавалі 2400 рублёў, на фестываль ліхтарыкаў - 9000 рублёў, на забаўляльную праграму — 5000.

Паслугу мастакоў па вырабе панаграфіці ацанілі ў 3000 рублёў. На расходны матэрыял пры свяце фарбаў патрацілі 9500 рублёў. ДУК «Гродзенская абласная філармонія» пакрыюць 1750 рублёў камунальных выдаткаў. 3900 заплацяць абласной філармоніі за забеспячэнне канцэрту.

Выступы

На «Гродзенскую капелу» вытрацілі 550 рублёў, на «Раду» — 1200, на «Гродзенскую абласную філармонію» — 2000. На балет «Ф’южн» — 2500. На двух вакалістаў — по 321,84 рубля. На студыі дзіцячага танца «Браво» — 1500. 2000 — калектыў «Феерия». На гурт «Аура» вылучылі 10 000 рублёў. Выступ танцавальнага праекта ў святлодыёдных касцюмах абыйдзецца ў 2700 рублёў. 1000 — на спектакль.

Тэатралізаваны эпізод каштуе 4000 рублёў. Столькі ж — музыкальны тэатр і вакальны ансамбль. Выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь камернага жаночага хору «Гродзенскага музыкальнага каледжа» каштуе 250 рублёў. Заслужаны калектыў «Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў» — 1100 рублёў. На нейкі заслужаны калектыў выдаткуюць 4750,5 рубля. 4700 — на «Жывыя скульптуры».

На Германа Цітова вылучаюць 6000 рублёў. Столькі ж — на кавер-гурт. Больш атрымае толькі Ірына Дарафеева — 7000. Вокальны дуэт — 3000. 268,2 рубля атрымае саксафаніст. На аніматараў вытрацяць 1200 і 6760 рублёў.

1961,57 рублёў - на флайбардыста. Асобна на паслугу святлодыёднага флайборд-шоу вылучаюць 13 000 рублёў. 4900 рублёў выдаткуюць на тэатралізаванае суправаджэнне.

Іншае

Друкаваная прадукцыя

Чытайце таксама: Усё, што трэба ведаць пра Дзень горада ў Гродне: канцэрты, воднае шоу, КПП і расклад руху транспарту