Бар «Бизу» (Bisou) у Гродне адкрываецца 5 верасня. Ён робіць стаўку на танцы і «смачныя, моцныя і не вельмі кактэйлі». Яго слоган — «drinks | dishes / kisses». Бар будзе на пл. Савецкая, 2А.
«У верасні 24-га мы спусціліся ў адзін аголены халодны склеп на Савецкай і праз пару хвілін уявілі сабе наш бар.💔 Не такі, які цяпер па-моднаму прынята ўпісваць у рамкі канцэпцый і фарматаў з вымучаным ДНК.
А той, ад якога ў саміх ёкае дзесьці ўнутры грудзіны. Той, які будзем узводзіць па натхненні, адчуванню і вялікім жаданні рабіць любімы горад выдатней і свяжэй — бо яму ўжо даўнютка патрэбна добрае ўзварушэнне, пагадзіцеся", — распавялі стваральнікі.
На адкрыцці выступяць Сяргей Фанкі, Вова Патапенка і Ігар Папоў.
Бар будзе працаваць з 17.00 да 1.00 з панядзелка па чацвер і з 17.00 да 3.00.
Чытайце таксама: «Шаурма — не фастфуд». Як зваршчык і чыгуначнік адкрылі ў Гродне шаурмічную