З’явілася падрабязная праграма Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемствы пройдуць у Лідзе. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, што будуць прапаноўваць наведвальнікам: выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты і святочны феерверк.
Праграма Дня беларускага пісьменства ў Лідзе, 6–7 верасня
(Больш падрабязны расклад мерапрыемстваў можна паглядзець тут)
На некаторыя івэнты мерапрыемства ўваход будзе платным. Напрыклад, на “Дзень сярэднявечнай культуры” ў Лідскім замку, які пройдзе 6 верасня з 10:00 да 20:00. Кошт уваходу: школьнікі — 10 рублёў, студэнты —15рублёў, усе астанія — 20 рублеў. Ці на нейкія астатнія актыўнасці, выставы ці пляцоўкі трэба мець таксама грошы — арганізатары не ўдакладняюць.
6 верасня
Лідскі гісторыка-мастацкі музей (вул. Перамогі, 37а)
- 9:15–13:00 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Лідскія чытанні – 2025».
- 10:00–20:00 — Выставы: «Вайна глядзіць праз кніжныя старонкі», «ШАХ в историю», персанальная мастацкая выстава Л. Лазоўскай «…Хаджу закаханы ў твае краявіды».
Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)
- 10:00–20:00 — Выставы і экспазіцыі ў вежах: «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці», «Старонкі гісторыі. Ад XIV ст…», «Вехі гісторыі», «Зброя гонару і адвагі».
- 10:00–20:00 — Культурна-відовішчнае мерапрыемства «Дзень сярэднявечнай культуры ў Лідскім замку».
Дом Валянціна Таўлая (вул. Замкавая, 7)
- 10:00–20:00 — Мемарыяльны пакой: выставы «Пераступіўшы парог», «Гісторыя ў прадметах», «Ад Арэсы да Лідзейкі».
Фестывалі і інтэрактыўныя пляцоўкі
- 10:00–20:00 — Фестываль кнігі і прэсы: тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, «Горад майстроў», элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
- 10:00–20:00 — Мабільная экспазіцыя «Наш абавязак – памятаць!».
- 10:00–20:00 — Інтэрактыўныя пляцоўкі: «Максім Багдановіч. Прастора творчасці», «З Купалам у сэрцы», «Мой дом», дзіцячыя і маладзёжныя пляцоўкі, «Мы шануем, памятаем, ганарымся».
- 10:00–22:00 — Горад майстроў, майстар-класы, гастранамічны фестываль «Літаратура&Страва».
- 16:25 — Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту «Месцы сілы на Лідчыне».
- 17:00–20:00 — Культурны марафон талентаў «Ліда мову ўслаўляе і гасцей усіх вітае!».
Лідская раённая бібліятэка ім. Я. Купалы (вул. Ленінская, 10)
- 10:00–20:00 — Арт-квартал «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…».
- 12:20–13:40 — Круглы стол «80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты».
- 14:30–14:40 — Адкрыццё тэматычнага мурала на будынку бібліятэкі.
Сцэна №2, вул. Савецкая
- 11:00–18:30 — Адкрыты харавы фестываль-конкурс «Лідскі ХОР-ФЭСТ».
- 11:00–20:00 — Пляцоўка традыцыйнага рамяства «Ніці продкаў».
- 11:00–20:00 — Выстава старадрукаваных царкоўных кніг.
Галоўная сцэна каля Палаца культуры
- 12:00–13:30 — Гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
- 14:00–15:00 — Закрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства, перадача вымпела гораду-сталіцы 2026 года, канцэрт Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.
- 22:00 — Святочны феерверк.
7 верасня
Духоўнае
- 8:30–10:20 — Божая літургія, Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор.
- 10:20 — Хрэсны ход да Свята-Георгіеўскай царквы (вул. Савецкая).
Музеі і выставы
- 10:00–18:00 — Выставы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі і замку, інтэрактыўныя пляцоўкі, дзіцячыя зоны.
- 12:00 — Афіцыйнае падвядзенне вынікаў конкурсу вершаў аб Лідскім замку «Голас стагоддзяў».
- 13:00–13:30 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу імя В. Таўлая.
Галоўная сцэна
- 10:30–11:30 — Гала-канцэрт пераможцаў «Лідскі ХОР-ФЭСТ».
- 11:30–13:00 — Літаратурна-музычная імпрэза «Узнагародай памяць і жыццё».
- 13:00–13:20 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам».
- 14:00–15:00 — Закрыццё свята і канцэрт Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.



