Вольных месцаў на бясплатныя экскурсіі да дня горада Гродна не засталося. Гараджане разабралі іх за паўдні, паведамляе Telegram-канал «Туси в Гродно». Колькасць месцаў на экскурсіі была абмежавана.

Гродзенскі гарвыканкам анансаваў экскурсіі 26 жніўня. Апоўдні 27 жніўня Турыстычны інфармацыйны цэнтр паведаміў, што заявак паступіла шмат, а вольныя месцы ўжо занятыя.

Бясплатныя экскурсіі арганізавалі да Дня горада Гродна. Мерапрыемствы пройдуць з 1 да 6 верасня.

Чытайце таксама: Дзень горада Гродна: апублікавалі падрабязную праграму