Дзяніс Дудкевіч вярнуўся з Польшчы ў Гродна праз «камісію па вяртанні». Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю «Гродна Плюс», на рэпартаж звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Дзянісу 25 гадоў. У 2020 годзе малады чалавек удзельнічаў у пратэстах, пасля чаго яго пачалі выклікаць у міліцыю. Тады Дзяніс вырашыў не вяртацца з Польшчы, дзе вучыўся. Але бацькі настаялі, каб гродзенец напісаў у «камісію па вяртанні» — і паехаў дадому.

«У 20 чыслах чэрвеня я атрымаў адказ. Гэта быў даволі строгі дакумэнт. Ён быў афіцыйным. Мне прыйшлося некалькі разоў яго перачытаць, каб зразумець, што страшнага тут я нічога не бачу», — распавёў Дзяніс.

Крымінальную справу супраць гродзенца пакуль не закрылі - ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, следчыя толькі плануюць закрыць справу. Пасля на Дзяніса завядуць адміністрацыйную справу.

Чытайце таксама: Авантура, якая можа скончыцца турмой. Разбіраем «указ аб вяртанні» для палітэмігрантаў