Каб змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце будуць арганізоўваць дзяжурствы студэнтаў-жыхароў. Таксама такім чынам збіраюцца ўмацаваць грамадскую бяспеку і дысцыпліну.

Гэта стала вядома з новага загаду «Палажэнне аб студэнцкім інтэрнаце» ад 8 ліпеня 2025 года за подпісам рэктара. Папярэдняя версія ад 6 студзеня 2023 года страціла сілу.

Як менавіта дзяжурствы дапамогуць змагацца з экстрэмізмам і тэрарызмам, у дакуменце не раскрываецца.

Таксама ў ім сказана, што выхаваўчую працу ў інтэрнаце праводзіць адміністрацыя ўніверсітэта сумесна з аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце пры ўдзеле актыву БРСМ.

«Выхаваўчая праца павінна быць накіравана на фарміраванне гарманічна развітай, нацыянальна-свядомай, патрыятычна-настроенай і сацыяльна-актыўнай асобы, здаровага ладу жыцця і забеспячэння разумнай занятасці навучаюцца ў вольны ад вучобы час», — лічаць стваральнікі дакумента.

Чытайце таксама: «Жывеш крыху горш, чым на Мальдывах». Што студэнты думаюць пра гродзенскія інтэрнаты