Мінчане праніклі на ахоўную тэрыторыю сотавай вышкі, каб заняцца джампінгам – экстрэмальнымі скачкамі з вялікай вышыні. Маладых людзей затрымала міліцыя Гродзенскага раёна.

Пра пляцоўку для джампінгу ў Гродне маладыя людзі даведаліся з інтэрнэту – арганізатары рэкламавалі мерапрыемства. Паведамлялі дату і месца правядзення, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вышка ля Паўднёвага рынку ахоўваецца – пранікненне на яе тэрыторыю забаронена. Пры парушэнні гэтага правіла можна атрымаць адміністрацыйнае пакаранне па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). У такім выпадку пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (84-1260 руб.) Або адміністратыўны арышт.