Пра гэта ў сваім Facebook распавёў гродзенец Аляксандр Зімін. Мужчына ўжо паўгады працуе ў цэху клінінгу. Пры працаўладкаванні ён праходзіў праверку ад службы бяспекі.

Зімін адзначае, што цяпер праверкі “маюць месца быць у многіх месцах у дзяржструктурах, хай і не так строга, як на Азоце”. Мужчына ўзгадвае, што калі пару гадоў таму ўладкоўваўся на тую ж пасаду ў гімназію, міліцыя правярала яго “адразу па двух кірунках”.

Гродзенец дадае, “Гродна Азот” – рэжымны аб’ект. Таму карыстацца тэлефонамі на ягонай тэрыторыі забаронена. Смартфон можна пакінуць дома або здаць у спецыяльную ячэйку на КПП. «Я абраў апошняе – мне цалкам хапае выйсці на абед у будынак заводакіраўніцтва і паўгадзінкі пагутарыць, пасля чаго вярнуцца да інтэрнэт-супольнасці пасля працы».

Адзначыў Зімін і плюсы працы на прадпрыемстве. Паводле яго слоў, заробак пасля выліку падаткаў можа перавышаць 1,5 тыс. руб. “Сёння я асабіста агучыў кандыдатцы на вакансію свой рэальны заробак: налічана 2200, на рукі каля 1870, з іх аднята прыкладна 80 за харчаванне па пропусках”.

Падабаецца гродзенцу і харчаванне ў “Гродна Азот”. На яго думку, “так смачна, як у нашых сталовых, кормяць толькі дома”.

Таксама Зімін звяртае ўвагу на сацыяльную падтрымку, якую аказвае прадпрыемства. Супрацоўнікам даюць страхоўку ад “Белнафтастрах”, іншагароднім даюць інтэрнаты, работнікі абслугоўваюцца ў “выдатнай паліклініцы”.

“У нас паездкі і экскурсіі ад прафсаюзу. Забеспячэнне хіміяй і інвентаром для працы – без праблем. Гэты момант ведаюць многія прыбіральшчыкі, у нас ён адсутнічае. Вам не давядзецца шыць дома анучы для ўборкі. Форма, абутак – тое ж самае», – пералічвае плюсы Зімін.

Чытайце таксама: На «Гродна Азот» год не могуць закрыць некаторыя вакансіі