Адзін з аўтамабіляў актывіста і палітэмігранта Вадзіма Саранчукова прадалі на аўкцыёне. Opel 1998-га года сышоў з другой спробы 30 чэрвеня за 2160 рублёў. Адзіны ўдзельнік даў згоду на куплю.

Автомобиль Саранчукова
Аўтамабіль Саранчукова. Фота: e-auction.by

Другі аўтамабіль — Renault 1989 года — будуць прадаваць з трэцяй спробы 25 жніўня.

Гродзенец Вадзім Саранчукоў - актывіст Партыі БНФ, в. а. старшыні партыі. У жніўні 2024 года яго завочна асудзілі на 4 гады калоніі і штраф 24 000 рублёў (600 базавых). Яго судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па ч.1 і ч. 2 арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць два аўтамабілі Вадзіма Саранчукова